We have moved | Мы пераехалі
For recent entries, please see belarusians.co.uk.
Новыя посты чытайце на belarusians.co.uk.
For recent entries, please see belarusians.co.uk.
Новыя посты чытайце на belarusians.co.uk.
Каляднае набажэнства (Вячэрня зь Літургіяй сьвятога Базыля) 24 сьнежня пачнецца а 18.30. Пасьля гэтага адбудзецца супольная посная Куцьця (рыба і вегетарыянскія стравы). Унёсак – стравы й напоі, – да супольнага стала вітаецца.
Адрас беларускай царквы – 39 Holden Road, London, N12 8HS.
Цікавыя нататкі беларуса, які нядаўна перабраўся з Вашынгтона ў Лёндан. Узята з http://yarik.livejournal.com/161092.html
Нядаўна пераехаў працаваць з Вашынгтона ў Лондан. Пакуль не забыўся, трэба апісаць уражаньні ад першых двух тыдняў жыцця, бо потым да ўсяго прызвычаюся.
Disclaimer: ўсё напісанае вышэй – гэта толькі мае асабістыя абагульненьні, якія не прэтэндуць на аб’ектыўнасць ,)
Перашае ўражаньне – ў Лондане адчуваеш сябе значна болей у «сваёй талерцы», чым у Вашынгтоне. Хаця беларусы і адрозніваюцца ад ангельцаў, усё адно мы ўсе еўрапейцы і шмат чаго агульнага. Плюс тут хапае палякаў, літоўцаў і іншых усходнееўрапейцаў, што таксама ў нейкім сэнсе прыемна.
The traditional Kaliady (Christmas) celebration with entertainment and refreshment
Saturday, 19 December, 2 pm
Belarusian Religious and Cultural Centre (39 Holden Road, London N12 8HS)
There will be the traditional, well-loved ‘batlejka’ (Belarusian Christmas puppet show) given by Paul Shautsou. How will he give the traditional story a modern twist this year? Come and find out.
Saint Nicolas will be giving out presents, so please, if you are coming with children, make sure to have a present prepared for each child and hand it over to Paul before the performance.
If you can, come in Belarusian national costume. Be prepared to sing Belarusian and English carols!
There is no charge for this event; a collection will be made.
All offers of traditional seasonal food and drink – both Belarusian and English – will be gratefully received.
Узята з http://www.svaboda.org/content/article/1870347.html
Сяргей Абламейка
У Лёндане пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру – так званага Мар’ян Гаўзу. Пра тое, якія працы плянуецца зрабіць, расказвае Апостальскі візытатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа, айце Аляксандар Надсан:
Надсан: “Для таго, каб здабыць грошы на перабудову Мар’ян Гаўзу, мы прадалі частку даволі вялікага гароду, які прымыкаў да будынку на вуліцы Golden (правільна Holden – заўв. Беларусы ў Вялікабрытаніі) Avenue і цягнуўся да самай станцыі мэтро. Вось якраз з боку гэтага гароду і будзе пастаўлена новая прыбудова. А сам будынак таксама будзе грунтоўна адрамантаваны. У прыбудове разьмесьціцца заля новая вялікай капліцы, разьлічаная больш як на 100 асоб, новая канфэрэнц-заля і жылыя памяшканьні для сьвятароў і гасьцей”.
Абламейка: “А ці будзе адбывацца нейкая перабудова яшчэ двух будынкаў беларускага цэнтру на вуліцы Golden Road, у тым ліку Бібліятэкі імя Францішка Скарыны?”
Надсан: Не, там усё застаецца па-ранейшаму. Бібліятэка ў будынку №37 працуе, а ў былым жылым будынку №39, дзе раней жылі кватаранты, цяпер жыве айцец Сяргей Стасевіч. У гэтым жа будынку была і наша ранейшая заля паседжаньняў. Цяпер у ёй разьмешчаная часовая капліца, дзе праходзяць рэгулярныя набажэнствы.
Будынак Мар’ян Гаўзу быў набыты на ахвяраваньні беларусаў з усяго сьвету ў канцы 1950-х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі.
Новая суполка для беларусаў у Вялікабрытаніі зьявілася ў Жывым Журнале – Белорусы в UK: »Сообщество создано для белорусов в UK и бывших граждвн СССР». Зьмест добры, дарэчы.
Зьявлася таксама новая імэйл-група для беларусаў у Лёндане - http://groups.google.com/group/belondon/about
А яшчэ можна далучыца да групы Англа-беларускае таварыства у Фэйсбуку - http://www.facebook.com/group.php?gid=41820719569.
Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі адзначыла ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.
28 лістапада ў памяшканьні беларускага Культурна-рэлігійнага цэнтру ў Лёндане адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці слуцкіх паўстанцаў.
Была адслужаная паніхіда памяці ўсіх пагінулых за незалежнасьць Беларусі. Пасьля гэтага адбылося паседжаньне, заслуханыя выступы, вершы, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну. Старое пакаленьне беларускай дыяспары падзялілася ўспамінамі пра сваіх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў збройным чыне. Выступілі госьці – грэка-каталіцкія сьвятары зь Беларусі.
Слуцкі збройны чын (альбо Слуцкае паўстаньне) – найбольш маштабны эпізод барацьбы беларусаў супраць бальшавіцкай улады. У лістападзе 1920 года сфармаваныя ў ваколіцах Слуцка беларускія палкі каля месяца здолелі трымаць гераічную абарону супраць наступаючай Чырвонай арміі ня гледзячы на значную колькасную перавагу ворага.
Слава героям!
(Узята з: http://czalex.livejournal.com/812269.html; здымкі з падзеі: http://www.flickr.com/photos/czalex/sets/72157622770499657/)
Згуртаваньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сьвяткаваньне 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў суботу 28-га лістапада ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лёндане (39 Holden Road, N12 8HS). А гадзіне 14.00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду за ўсіх герояў, якія аддалі сваё жыцьцё за Бацькаўшчыну. Пачатак урачыстага пасяджэньня – а гадзіне 14:30. Па заканчэньні афіцыйнай часткі ўсіх чакае сьціплы пачастунак.
Peter Kasaty, the author of one of the oldest and best developed web resources about Belarusian culture in English, has created a page about Guy de Picarda (1931-2007) who for many years lived in the Belarusian Centre in London and greately contributed to popularisation of Belarusian culture, especially music, in the English-speaking world.
Амэрыканец Пітар Касаты, аўтар аднаго са старэйшых і найлепш распрацаваных ангельскамоўных вэб-рэсурсаў пра беларускую культуру, стварыў старонку пра Гая Пікарду (1931-2007), які шмат гадоў пражыў у беларускім асяродку ў Лёндане і зрабіў велізарны ўнёсак у пашырэньне ведаў пра беларускую культуру – а найперш музыку, – у ангельскамоўным сьвеце.
Anglo-Belarusian Society invites everyone who is interested in Belarusian poetry for an evening to commemorate what would have been the fiftieth birthday of the poet Anatol Sys (1959-2005). The evening will take place at Belarusian Religious and Cultural Centre (39 Holden Road, London N12 8HS) on Saturday, 21 November, 7 pm. For more information about the poet and his work, go to http://sys.knihi.com/ (in Belarusian); very brief biographical information in English is available at http://kupala-library.iatp.by/bel_lit/s.html. Much of the evening will be in Belarusian. Refreshments will be served.
Anatol Sys – A Soul in Torment (an article by Prof. Arnold MacMillin published in the Annus Almaruthenicus almanach, 2005. PDF). A full version of the almanch is available at http://kamunikat.fontel.net/pdf/annus/annus2005.pdf