Транзытам праз Польшчу
Паўтары гадзіны прастаяў у чарзе ў польскім консульстве, каб даведацца, ці патрэбная шэнгенская транзытная віза, калі зь беларускім пашпартам і брытанскай візай ці рэзыдэнцыяй ляцець з Брытаніі да Польшчы, а потым - (цягніком) да Беларусі. Аказалася, што патрэбная. І атрымаць яе можа заняць даволі доўга.
Можна паспрабаваць атрымаць шматразовую візу, каб па сто разоў не раскашэльвацца. Трэба толькі каб пашпарт, віза, праца і пад. былі ў парадку.
Калі жывеш па-за Лёнданам, будзе прасьцей выслаць дакумэнты поштай, чым стаяць у чарзе (хоць і меншая яна за тыя, што бывалі ля французскай амбасады).