Архив за April 2009

Dzianis Ramaniuk’s photo exhibition in London

ANGLO-BELARUSIAN SOCIETY
An event to mark the anniversary of the Chernobyl tragedy

Saturday, 9 May 2009, 2 pm
Ukrainian Institute, 79 Holland Park, London W11 3SW

DZIANIS RAMANIUK, writer, photographer and publisher

Сумная прыгажосьць (Sad Beauty)
A presentation of recent photographs taken in the Charnobyl exclusion zone in Belarus

The presentation will start at 2.30pm. There will be an opportunity to preview the photographs from 2pm. The presentation will be in Belarusian, with translation into English. Ensuing discussion can be in either language, with translation into the other. At 4pm Vera Rich and friends will present, in English, their multimedia performance ‘Wormwood Star’, originally conceived to mark the 20th anniversary of the tragedy in 2006. There will then be a further opportunity until 5.30pm for discussion and viewing of the photographs. Refreshments will be served. A donation of £5 towards expenses is requested.

How to get there:
Underground: Holland Park (Central Line); Notting Hill Gate (Central, Circle and District lines) is not far away.
Buses 31, 94, 148, 228 pass the Institute.

Рэдактар нашага сайта на Радыё Рацыя

Інтэрв’ю рэдактара нашага сайта Радыё Рацыя (32 хвіліны, 23+ Мб).

Хрыстос уваскрос!

Сёньня мы напоўніліся сьвятлом - неба, зямля і апраметная. Хай усё стварэньне сьвяткуе ўваскрасеньне Хрыста, якім мы ўмацоўваемся! (З песьні 3 канону Сьв. Пасхі)

Велікоднае пасланне айца Аляксандра Надсана

http://nn.by/index.php?c=ar&i=25404

Да ўвагі ахвотных далучыцца да Вялікодных сьвяткаваньняў

Да ўвагі ахвотных далучыцца да Вялікодных сьвяткаваньняў у беларускай царкве ў Лёндане:

На гэтых выходных цягнікі мэтро ходзяць толькі да станцыі East Finchley. Адтуль можна сесьці на дармовы аўтобус (Route A, towards High Barnet), які давязе вас да станцыі Woodside Park, дзе знаходзіцца нашая царква. У выніку, падарожжа можа заняць 20-30 хвілінаў больш, чым звычайна.

Вынас Плашчаніцы на вячэрні ў Вялікую Пятніцу

Трапар (Тон 2): Высакародны Язэп зьняў з дрэва ўсячыстае цела Тваё і, спавіўшы яго ў чыстае палатно з духмянасьцямі, у магіле новай паклаў.

Кароткі, акуратны й дасьціпны аповед пра беларусаў

Anne Coombes, Culture Smart! Belarus. London: Kuperard, 2008, 168 pp, isbn 978-185733-472-2. Available from Amazon.co.uk | Amazon.com

Гэтая кніга будзе ідэальнай чытанкай на борце летака да Менску. Пары гадзінаў дастаткова, каб зь яе дапамогай авалодаць самымі неабходнымі ведамі пра тое, хто такія беларусы. Кніга менавіта пра людзей, пра іх лад жыцьця, светагляд і вартасьц.

Гэтая кніга нашмат карацейшая за традыцыйныя турыстычныя даведнікі, але яе перавага менавіта ў тым, што яна запаўняе прагалы, якія традыцыйныя даведнікі вельмі часта пакідаюць. Яна не намагаецца апавесьці пра абсалютна ўсё, што датычыць краіны. Замест таго, яна дае чытачу неабходныя веды, каб пачуваць сябе камфортна абазнаным пры сустрэчы зь беларусамі - людзьмі з адметнымі ідэямі і звычкамі. Кніга поўная парадаў, што варта рабіць, а чаго пазьбягаць, і тлумачыць гэта з дасьціпным гумарам. Беларус, я без сумненьняў пазнаваў сябе на многіх старонках кнігі.

Аўтарка пражыла тры гады ў Менску (яна працавала ў дзяржаўных англамоўных пэрыёдыках). Гэтага аказалася дастаткова, каб скласьці добрае разуменьне многіх неадназначных і спрэчных аспэктаў беларускай гісторыі, культуры й палітыкі. Ня будзе дзівам, калі аповед пра палітычную сітуацыю падасца чытачам незразумелым з-за мноства датаў, імёнаў і прыгаданых падзеяў; каб палегчыць чытацкую долю, аўтарка ўпэнена кажа пра рэчы, як яны ёсьць, і не прыхоўвае ўласных ацэнак.

Пра стаўленьне беларусаў да ўлады, грошай, расейцаў ды іншых замежнікаў, а таксама да меншасьцяў, працы, навакольля й г.д. апавядаецца ляканічна і займальна. Параўнальна шмат старонак аддадзена сьвятам і адпаведным традыцыям, што несумненна прыдасца замежнікам, часта неабазнаным з нашымі даволі адметнымі звычаямі. Між іншага, аўтарка зрабіла добры высілак патлумачыць чытачам, як і што беларусы п’юць - гэта павінна дапамагчы гасьцям сьвяткаваць і весяліцца з намі больш бясьпечна, бяз страты сьвядомасьці.

Аповед пра турыстычныя месцы амаль цалкам абмежаваны Менскам. Чытач знойдзе кароткую інфармацыю пра выбраныя паркі, музэі, начныя клюбы, рэстараны й бары. Гэтыя старонкі поўныя суб’ектыўх ацэнак, што, бадай, таксама мае сэнс: калі ў турыста ёсьць толькі некалькі дзён правесьці ў Менску, гэтага аповеду будзе дастаткова, каб добра прабавіць час і не змарнаваць занадта шмат грошай.

Кніга ня без недахопаў, асабліва калі йдзе пра напісаньне беларускіх імёнаў і тлумачэньне некаторых паняткаў і звычаяў. Шкада, што выдавецтва, якое знаходзіцца практычна за кутом ад Беларускага цэнтру ў Лёндане, не знайшло кансультанта, абазнанага ў мове й культуры. Нягледзячы на тое, кніга атрымалася найбольш дакладнай з усіх турыстычных даведнікаў пра Беларусь, якія мне даводзілася бачыць.

Ігар Іваноў

A very enjoyable, concise and accurate account what Belarusians are like

Anne Coombes, Culture Smart! Belarus. London: Kuperard, 2008, 168 pp, isbn 978-185733-472-2. Available from Amazon.co.uk | Amazon.com

This is a perfect book to take with you on board when flying to Minsk. A couple of hours will be sufficient to master the necessary knowledge of what Belarusians are like. Indeed this book is mostly about people, their ways of living and perceiving the world and their values and attitudes.

The book is much shorter than other, more traditional, travel guides are yet it fills the gaps they often leave open. It does not attempt to explain absolutely everything about the country. Instead it prepares one for meeting people with their distinctive ideas and customs. It is full of DOs and DON’Ts explained with plenty of well observed humour. Being a Belarusian I certainly could recognise myself on many of the pages.

The author spent three years in the country. It was enough to understand some confusing and contested aspects of Belarusian history, culture and politics. Pages about the political situation are probably the most difficult to comprehend; however, the author is very straightforward which helps to keep a sense of the story among a huge number of dates, names and events.

Belarusians’ attitudes to authority, money, Russians and other foreigners, as well as minorities, work, nature etc. are offered in a concise and appetising style. Proportionally a lot of pages given to festivals and customs which will certainly be very useful; Belarusians hate to miss an opportunity to throw a party for foreign guests. The author, helpfully, demystifies local drinking culture; this will have you enjoying Belarus and meeting new people safely.

With sightseeing the author has limited herself mostly to Minsk. The book gives select information about open spaces, museums, nightclubs and eating out; these pages do not lack opinion and in this case it is definitely helpful. If your stay is short, this will be enough to decide as to how to spend your time and money best.

The book is not without shortcomings especially when it comes to spelling Belarusian names and explaining some traditional notions and customs. It is a pity that a publishing house just a stone’s throw from the Belarusian Centre in London did not get advice from someone with decent knowledge of Belarusian language and culture. However, it is still the most accurate travel book about Belarus I have seen.

I would certainly recommend the book as I enjoyed it a lot. You may want to supplement it with Nigel Roberts’s travel guide which is more extensive on history, politics and sightseeing - in Minsk and beyond - but lacks Anne Coombes’s down-to-earth observations and critical eye about the people who live there.

Ihar Ivanoŭ

Вялікі Тыдзень і Вялікдзень

БЕЛАРУСКАЯ КАТАЛІЦКАЯ МІСІЯ Ў ЛЁНДАНЕ

ПАРАДАК СЛУЖБАЎ

Вялікі Панядзелак (6 красавіка), Аўторак (7 красавіка) і Серада (8 красавіка)
18.00 - Літургія Раней Асьвячаных Дароў

Чысты Чацьвер (9 красавіка)
15.00 - Вячэрня і Літургія сьв. Васіля Вялікага
20.00 - Служба Мукаў Госпада Нашага Ісуса Хрыста (“12 Евангельляў”)

Вялікая Пятніца (10 красавіка)
16.00 - Вячэрня і абрад Пахаваньня Госпада Нашага Ісуса Хрыста (Вынас Плашчаніцы)

Вялікая Субота (11 красавіка)
14.00 - Вячэрня і Літургія сьв. Васіля Вялікага
23.30 - Паўночніца

ВЯЛІКДЗЕНЬ (12 красавіка)
Апоўначы - Сьветлая Ютрань і Літургія сьв. Яна Залатавуснага

Да ўвагі ахвотных далучыцца да нашых Вялікодных сьвяткаваньняў: На гэтых выходных цягнікі мэтро ходзяць толькі да станцыі East Finchley. Адтуль можна сесьці на дармовы аўтобус (Route A, towards High Barnet), які давязе вас да станцыі Woodside Park, дзе знаходзіцца нашая царква. У выніку, падарожжа можа заняць 20-30 хвілінаў большб чым звычайна.

Сьветлы Панядзелак (13 красавіка)
10.30 - Літургія сьв. Яна Залатавуснага

Адрас: 39 Holden Road, London, N12 8HS (Станцыя мэтро Woodside Park).