Архив за May 2009

апытаньне для ucl

University College of London праводзіць дасьдваньне сэксуальных паводзінаў тых, хто прыехаў у Вялікабрытанію з цэнтральна- і усходне-эўрапейскіх краінаў. Калі гэта датычыць Вас, калі ласка, запоўніце ананімнае апытаньне тут: http://www.ucl.ac.uk/sallee/.

Не прапусьці падзеі ў чэрвені!

Сталі вядомыя даты наступных дзьвюх імпрэзаў беларускай. Падрабязнасьці будуць абвешчаныя крыху пазьней, але ўжо цяпер варта занатаваць і набыць квіткі ў Лёндан (калі хто жыве па-за ім):

  • 6 чэрвеня адбудзецца Гадавы сход Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ)
  • 20 чэрвеня будзем сьвяткаваць Купальле.

Успамін Чарнобыльскай трагедыі

9 траўня ў памяшканьні Украінскага Інстытуту адбылася вечарына, прысьвечаная ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі. Імпрэзу арганізавала Англа-беларускае таварыства.

Фатограф і выдавец зь Вільні Дзяніс Раманюк (ramaniuk.com/bel/) прадставіў цыкл фатаздымкаў “Сумная прыгажосьць” пра саму аварыю, першыя дні пасьля яе і сучасны стан пакінутых мясьцінаў. Кранальныя здымкі, сабраныя ці зробленыя аўтарам, далі нагоду паразважаць пра эмацыйны і сацыяльна-культурны аспэкты Чарнабыльскай аварыі - для людзей з забруджаных тэрыторый і ўсяго грамадзтва.

Прадстаўнікі аднаго зь мясцовых госьпісаў распавялі прысутным пра супрацоўніцтва з адзіным на Беларусі дзіцячым госьпісам, які існуе ў Менску і заахвоцілі падтрымаць яго дзейнасьць.

Імпрэзу завершылі паэтка і перакладчыца Вера Рыч і ейныя сябры з паэтычнай суполкі Manifold, якія прадставілі літаратурны пэрфоманс Wormwood Star (Зорка Палын).