Архив за November 2009

Угодкі Слуцкага паўстаньня ў Лёндане

Згуртаваньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сьвяткаваньне 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў суботу 28-га лістапада ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лёндане (39 Holden Road, N12 8HS). А гадзіне 14.00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду за ўсіх герояў, якія аддалі сваё жыцьцё за Бацькаўшчыну. Пачатак урачыстага пасяджэньня - а гадзіне 14:30. Па заканчэньні афіцыйнай часткі ўсіх чакае сьціплы пачастунак.

A web page about Guy de Picarda

Peter Kasaty, the author of one of the oldest and best developed web resources about Belarusian culture in English, has created a page about Guy de Picarda (1931-2007) who for many years lived in the Belarusian Centre in London and greately contributed to popularisation of Belarusian culture, especially music, in the English-speaking world.

Амэрыканец Пітар Касаты, аўтар аднаго са старэйшых і найлепш распрацаваных ангельскамоўных вэб-рэсурсаў пра беларускую культуру, стварыў старонку пра Гая Пікарду (1931-2007), які шмат гадоў пражыў у беларускім асяродку ў Лёндане і зрабіў велізарны ўнёсак у пашырэньне ведаў пра беларускую культуру - а найперш музыку, - у ангельскамоўным сьвеце.

Anatol Sys Poetry Evening

Аналь Сыс - фатаздымакAnglo-Belarusian Society invites everyone who is interested in Belarusian poetry for an evening to commemorate what would have been the fiftieth birthday of the poet Anatol Sys (1959-2005). The evening will take place at Belarusian Religious and Cultural Centre (39 Holden Road, London N12 8HS) on Saturday, 21 November, 7 pm. For more information about the poet and his work, go to http://sys.knihi.com/ (in Belarusian); very brief biographical information in English is available at http://kupala-library.iatp.by/bel_lit/s.html. Much of the evening will be in Belarusian. Refreshments will be served.

Anatol Sys - A Soul in Torment (an article by Prof. Arnold MacMillin published in the Annus Almaruthenicus almanach, 2005. PDF). A full version of the almanch is available at http://kamunikat.fontel.net/pdf/annus/annus2005.pdf

Пачаліся працы па перабудове Marian House

Пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лёндане Марыян Гаўз  (Marian House, ранейшая назва - Бельвэдэр). Будынак быў набыты на ахвяраваньні беларусаў з усяго сьвету ў канцы 1950-х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі. Цягам дзясяцігодзьдзяў тут месьцілася царква сьвятых апосталаў Пятра і Паўлаў, жылі сьвятары і знаходзілася кніжная калекцыя, якая потым перарасла ў Беларускую бібліятэку й музэй імя Францішка Скарыны.

Чакаецца, што працы завершацца праз два гады. У доме будуць заля Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру і памяшканьні для сьвятароў і гасьцей Каталіцкае місіі. Да існуючага будынку будзе прыбудаваная новая царква.

Сьвяткаваньне Дзядоў у Лёндане

Пасьля нядзельнай літургіі ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, невялікая група вернікаў і сьвятар Сяргей Стасевіч накіраваліся на могілкі сьвятога Панкрата, дзе пахаваныя некалькі лідараў беларускай дыяспары, біскуп Часлаў Сіповіч і сьвятары Леў Гарошка, Язэп Германовіч, Тамаш Падзява, Фэлікс Журня. На могілках была адслужаная паніхіда па памерлых. Сьвяткаваньне адбылося пад бел-чырвона-белым сьцягам - як знак салідарнасьці з суайчыньнікамі, якія таксама сьвяткуюць Дзяды - ушанаваньне памерлых продкаў, - у гэтыя дні.