Угодкі Слуцкага паўстаньня ў Лёндане
Разместил 13.11.2009 belbritain
Згуртаваньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сьвяткаваньне 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў суботу 28-га лістапада ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лёндане (39 Holden Road, N12 8HS). А гадзіне 14.00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду за ўсіх герояў, якія аддалі сваё жыцьцё за Бацькаўшчыну. Пачатак урачыстага пасяджэньня - а гадзіне 14:30. Па заканчэньні афіцыйнай часткі ўсіх чакае сьціплы пачастунак.