Арганізацыі

Арганізаванае беларускае жыцьцё ў Вялікабрытаніі існуе толькі ў Лёндане. Галоўнымі яго асяродкамі зьяўляюцца Беларуская бібліятэка і каталіцкая (уніяцкая) місія.

Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны
адкрытая для наведваньня практычна штодня, аднак варта папярэдне зьвязацца зь ейным кіраўніком, а. Аляксандрам Надсанам (тэл/факс 020-84455358, эмэйл: library@skaryna.org), каб упэўніцца, што бібліятэка будзе адчыненая ў той час, калі Вы захочаце прыехаць. Адрас: 37 Holden Road, London N12 8HS. Вэб-сайт | Як дабрацца

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі
Найстарэйшай беларускай арганізацыяй у Вялікабрытаніі зьяўляецца Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Штогод, у сакавіку, ЗБВБ арганізуе сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і - у лістападзе - угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Таксама ЗБВБ ладзіць вечарыны з удзелам знакамітых людзей зь Беларусі. Мова арганізацыі – беларуская. Паштовы адрас: 52 Penn Road, London, N7 9RE. Вэб-сайт | Электронная пошта: zbvb[сьлімак]siarhei.plus.com

Англа-беларускае таварыства
было створанае з мэтай пашырэньня ведаў пра Беларусь і разьвіцьця супрацоўніцтва беларускай эміграцыі з брытанскімі арганізацыямі, дасьледчыкамі й г.д. Некалькі разоў на год таварыства арганізуе лекцыі й вечарыны, а таксама - у сьнежні - сьвяткаваньні Калядаў і - у чэрвені - Купальля. Мова арганізацыі - ангельская. Сяброўства ў арганізацыі адкрыта для ўсіх, хто зацікаўлены беларускай культурай. Эмэйл (можна пісаць па-беларуску): belarusians_in_britain[сьлімак]yahoo.com. Bэб-сайт

Беларуская каталіцкая (уніяцкая) царква
часова знаходзіцца на 39 Holden Road (як дабрацца). Набажэнствы тут адбываюцца штодня: раніцай літургія а 8-й, увечары а 6-й - вячэрня; па нядзелях літургія а 10.30 раніцы.

Беларуская амбасада
знаходзіцца ў Лёндане па адрасе 6 Kensington Court, W8 5DL. Калі Вы там ніколі не былі, вазьміце з сабой мапу Лёндану, бо амбасада знаходзіцца крыху ўбаку ад галоўнай вуліцы (High Street Kensington; аднайменная станцыя мэтро). Сайт амбасады

Комментирование закрыто.