Лёндан | London

У раёне Фінчлі ў паўночным Лёндане, на скрыжаваньні Холдэн Авэнью і Холдэн Роўд, знаходзіцца некалькі будынкаў, якія належаць беларускім арганізацыям. Тут ёсьць бібліятэка (славутая Скарынаўка) і каталіцкая (уніяцкая) царква.

Сюды найпрасьцей дабрацца падземкай: паўнoчнай лініяй да станцыі Вудсайд Парк (Woodside Park).

Самаходам: з Паўночнай кальцавой шашы (North Circular) зьвярніце на А1000, а потым улева да Талі-Хо Корнэр (Tally Ho Corner).

Аўтобусам: 82-м з аўтобусных станцыяў Вікторыя (Victoria) або Голдэрз Грын (Golders Green); 134-м з Оксфард Стрыт (Oxford Street) – абодвума аўтобусамі да Талі-Хо Корнэр (Tally Ho Corner); 221-м з Мілхіл Брадвэй (Mill Hill Broadway) і 326-м з Брэнт Крос (Brent Cross) – да прыпынку Сасэкс Рынг (Sussex Ring).

Мапа

  • Марыян Хаўз (былая царква сьв. Пятра і Паўла) – на скрыжаваньні Холдэн Авэнью і Холдэн Роўд.
  • 39 Holden Road, дзе адбываюцца набажэнствы беларускай каталіцкай (уніяцкай) царквы.
  • Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road.

2 комментария на “Лёндан | London”

  1. [...] Лёндан | London [...]

  2. [...] Лёндан | London [...]