Архив рубрики ‘Царква’

Пачаліся працы па перабудове Marian House

Пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лёндане Марыян Гаўз  (Marian House, ранейшая назва - Бельвэдэр). Будынак быў набыты на ахвяраваньні беларусаў з усяго сьвету ў канцы 1950-х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі. Цягам дзясяцігодзьдзяў тут месьцілася царква сьвятых апосталаў Пятра і Паўлаў, жылі сьвятары і знаходзілася кніжная калекцыя, якая потым перарасла ў Беларускую бібліятэку й музэй імя Францішка Скарыны.

Чакаецца, што працы завершацца праз два гады. У доме будуць заля Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру і памяшканьні для сьвятароў і гасьцей Каталіцкае місіі. Да існуючага будынку будзе прыбудаваная новая царква.

Сьвяткаваньне Дзядоў у Лёндане

Пасьля нядзельнай літургіі ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, невялікая група вернікаў і сьвятар Сяргей Стасевіч накіраваліся на могілкі сьвятога Панкрата, дзе пахаваныя некалькі лідараў беларускай дыяспары, біскуп Часлаў Сіповіч і сьвятары Леў Гарошка, Язэп Германовіч, Тамаш Падзява, Фэлікс Журня. На могілках была адслужаная паніхіда па памерлых. Сьвяткаваньне адбылося пад бел-чырвона-белым сьцягам - як знак салідарнасьці з суайчыньнікамі, якія таксама сьвяткуюць Дзяды - ушанаваньне памерлых продкаў, - у гэтыя дні.

Дзяды ў Лёндане

Беларуская каталіцкая місія і Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашаюць прыняць удзел у традыцыйнай памінальнай службе на восеньскія Дзяды, якая адбудзецца ў беларускім сэктары могілак St Pancras (Roman Rd, St Pancras Cemetery) 1 лістапада а 13.00. Глядзець мапу (абярыце Могілкі Islington & St Pancras спасылку ў мэню зьлева)

Памёр а. Ян Абабурка

23 ліпеня памёр беларускі праваслаўны сьвятар Ян Абабурка. Пахаваньне адбудзецца 4 жніўня ў Манчастары.

Памёр духоўны лідэр беларускага Манчэстэра - артыкул з “Нашай Нівы”
Жыцьцяпіс сьвятара з сайту carkva.by

Здымкі са сьвятаром з архіву Скарынаўскай бібліятэкі:

pecunia non olet

У 2002 годзе польскія марыяне спрабавалі аддаць беларускую царкоўную маёмасьць у Брытаніі Ватыкану і - у выніку, - пазбавіць беларусаў адзінай царквы ў Заходняй Эўропе. Дзякуючы розгаласу і салідарнасьці суайчыньнікаў, гэтую авантуру атрымалася спыніць і Marian House у Лёндане ўратаваць. Цяпер марыяне прадаюць рэлігійную і культурную спадчыну польскай супольнасьці (чытаць па-польску) у Брытаніі нягледзячы на тое, што Польская каталіцкая місія прапанавала выкупіць маёмасьць ад гэтага польскага зграмаджэньня.

Паводле nieszczarda.livejournal.com

Хрыстос уваскрос!

Сёньня мы напоўніліся сьвятлом - неба, зямля і апраметная. Хай усё стварэньне сьвяткуе ўваскрасеньне Хрыста, якім мы ўмацоўваемся! (З песьні 3 канону Сьв. Пасхі)

Велікоднае пасланне айца Аляксандра Надсана

http://nn.by/index.php?c=ar&i=25404

Да ўвагі ахвотных далучыцца да Вялікодных сьвяткаваньняў

Да ўвагі ахвотных далучыцца да Вялікодных сьвяткаваньняў у беларускай царкве ў Лёндане:

На гэтых выходных цягнікі мэтро ходзяць толькі да станцыі East Finchley. Адтуль можна сесьці на дармовы аўтобус (Route A, towards High Barnet), які давязе вас да станцыі Woodside Park, дзе знаходзіцца нашая царква. У выніку, падарожжа можа заняць 20-30 хвілінаў больш, чым звычайна.

Вынас Плашчаніцы на вячэрні ў Вялікую Пятніцу

Трапар (Тон 2): Высакародны Язэп зьняў з дрэва ўсячыстае цела Тваё і, спавіўшы яго ў чыстае палатно з духмянасьцямі, у магіле новай паклаў.

Вялікі Тыдзень і Вялікдзень

БЕЛАРУСКАЯ КАТАЛІЦКАЯ МІСІЯ Ў ЛЁНДАНЕ

ПАРАДАК СЛУЖБАЎ

Вялікі Панядзелак (6 красавіка), Аўторак (7 красавіка) і Серада (8 красавіка)
18.00 - Літургія Раней Асьвячаных Дароў

Чысты Чацьвер (9 красавіка)
15.00 - Вячэрня і Літургія сьв. Васіля Вялікага
20.00 - Служба Мукаў Госпада Нашага Ісуса Хрыста (“12 Евангельляў”)

Вялікая Пятніца (10 красавіка)
16.00 - Вячэрня і абрад Пахаваньня Госпада Нашага Ісуса Хрыста (Вынас Плашчаніцы)

Вялікая Субота (11 красавіка)
14.00 - Вячэрня і Літургія сьв. Васіля Вялікага
23.30 - Паўночніца

ВЯЛІКДЗЕНЬ (12 красавіка)
Апоўначы - Сьветлая Ютрань і Літургія сьв. Яна Залатавуснага

Да ўвагі ахвотных далучыцца да нашых Вялікодных сьвяткаваньняў: На гэтых выходных цягнікі мэтро ходзяць толькі да станцыі East Finchley. Адтуль можна сесьці на дармовы аўтобус (Route A, towards High Barnet), які давязе вас да станцыі Woodside Park, дзе знаходзіцца нашая царква. У выніку, падарожжа можа заняць 20-30 хвілінаў большб чым звычайна.

Сьветлы Панядзелак (13 красавіка)
10.30 - Літургія сьв. Яна Залатавуснага

Адрас: 39 Holden Road, London, N12 8HS (Станцыя мэтро Woodside Park).