Архив рубрики ‘Дзяды’

Сьвяткаваньне Дзядоў у Лёндане

Пасьля нядзельнай літургіі ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, невялікая група вернікаў і сьвятар Сяргей Стасевіч накіраваліся на могілкі сьвятога Панкрата, дзе пахаваныя некалькі лідараў беларускай дыяспары, біскуп Часлаў Сіповіч і сьвятары Леў Гарошка, Язэп Германовіч, Тамаш Падзява, Фэлікс Журня. На могілках была адслужаная паніхіда па памерлых. Сьвяткаваньне адбылося пад бел-чырвона-белым сьцягам - як знак салідарнасьці з суайчыньнікамі, якія таксама сьвяткуюць Дзяды - ушанаваньне памерлых продкаў, - у гэтыя дні.

Дзяды ў Лёндане

Беларуская каталіцкая місія і Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашаюць прыняць удзел у традыцыйнай памінальнай службе на восеньскія Дзяды, якая адбудзецца ў беларускім сэктары могілак St Pancras (Roman Rd, St Pancras Cemetery) 1 лістапада а 13.00. Глядзець мапу (абярыце Могілкі Islington & St Pancras спасылку ў мэню зьлева)

Камунікат Згуртаваньньня Беларусаў ў Вялікай Брытаніі

Шаноўныя сябры!

У нядзелю 2-га лістапада 2008 г. беларуская грамада ў Лёндане будзе адзначаць Дзень памяці продкаў “Дзяды”.

А 10:30 раніцы айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць службу ў царкве Сьв. Пятра і Паўла па 39 Holden Road, London, N12 (пасля 11:45, - пераезд з Holden Road да  могілкаў Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road) by bus No: 263 or by subway “Woodside Park-East Finchley” and then by bus 263.

А 13:00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду на могілках Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road; ад’езд з могілкаў на Holden Road прыкладна пасля 13:45)

У гэты ж дзень, Згуртаваьньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сустрэчу з вядомым беларускім пісьменікам, - спадаром Уладзімірам Арловым, удзельнікам першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”, жорстка разагнанай КДБ і міліцыяй ў Менску 30га Кастрычніка 1988 году. ЗБВБ таксама спадзяецца на ўдзел у сустрэчы вядомых навукоўцаў - беларусістаў прафэсара Полы Марыі Сурвілы з Амэрыкі і прафэсара Зіны Гімпелевіч з Канады. Сустрэча адбудзецца у нядзелю 2-га лістапада 2008 а 15-й гадзіне у залі Бібліятэкі імя Францыска Скарыны па 37 Holden Road, N12. Пасля сустрэчы - прыняцьце.

Сардэчна запрашаем.
Управа ЗБВБ