Архив рубрики ‘Людзі’

A web page about Guy de Picarda

Peter Kasaty, the author of one of the oldest and best developed web resources about Belarusian culture in English, has created a page about Guy de Picarda (1931-2007) who for many years lived in the Belarusian Centre in London and greately contributed to popularisation of Belarusian culture, especially music, in the English-speaking world.

Амэрыканец Пітар Касаты, аўтар аднаго са старэйшых і найлепш распрацаваных ангельскамоўных вэб-рэсурсаў пра беларускую культуру, стварыў старонку пра Гая Пікарду (1931-2007), які шмат гадоў пражыў у беларускім асяродку ў Лёндане і зрабіў велізарны ўнёсак у пашырэньне ведаў пра беларускую культуру - а найперш музыку, - у ангельскамоўным сьвеце.

Кнігі а. А. Надсана можна набыць у інтэрнэт-кнігарні

Knihi.net - найвялікшая беларуская інтэрнэт-кнігарня. Сярод іншага тут можна набыць кнігі а. Аляксандра Надсана зь Лёндану:

Knihi.net выконвае замовы як зь Беларусі, так і з іншых краінаў.

Памёр а. Ян Абабурка

23 ліпеня памёр беларускі праваслаўны сьвятар Ян Абабурка. Пахаваньне адбудзецца 4 жніўня ў Манчастары.

Памёр духоўны лідэр беларускага Манчэстэра - артыкул з “Нашай Нівы”
Жыцьцяпіс сьвятара з сайту carkva.by

Здымкі са сьвятаром з архіву Скарынаўскай бібліятэкі:

Рэдактар нашага сайта на Радыё Рацыя

Інтэрв’ю рэдактара нашага сайта Радыё Рацыя (32 хвіліны, 23+ Мб).

Сьвяткаваньне на Беларусі 50-годзьдзя сьвятарства а. Аляксандра Надсана

Самы запатрабаваны сьвятар

Надсан (фотарэпартаж)

“Каб жылі з Богам” (некалькі відэа)

“Бог захацеў, каб мы былі беларусамі” (прамова - відэа)

Ганаровы доктар ЭГУ

Прах Гая Пікарды пахавалі ў Чырвоным касьцёле ў Менску

Прах Гая Пікарды пахавалі ў Чырвоным касьцёле ў Менску

Юбілей сьвятарства а. Аляксандра Надсана

Сьвятары і вернікі Беларускай каталіцкай місіі запрашаюць усіх на сьвяткаваньне залатога юбілею сьвятарства а. Аляксандра Надсана, якое пачнецца ў нядзелю 30 лістапада аб 11.00 урачыстай літургіяй у капліцы сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (39 Holden Road, London, N12 8HS). Пасьля літургіі - прыняцьце.

а. Сяргей Стасевіч,
Беларуская каталіцкая місія

Alexander Nadson’s Priestly Jubilee Celebration

Dear friends,

The clergy and people of the Belarusian Catholic Mission request your presence on the occasion of the celebration of the Golden Priestly Jubilee of the Mitred Archpriest Alexander Nadson. There will be a solemn Liturgy on Sunday the 30th November 2008 in the chapel of St. Peter and Paul at 39 Holden Rd, London, North Finchley N12 8HS, commencing at 11 a.m., followed by a reception.

Fr. Siarhiej Stasievich
Belarusian Catholic Mission

Паніхіда ў Лёндане

8-10 жніўня два сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці – ініцыятывы, якая паўстала ў асяродзьдзі студэнтаў-каліноўцаў у Варшаве (http://bielarusnp.blogspot.com)  наведалі Лёндан з мэтай далейшай дасьледчай працы ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны, а таксама для ўзгадненьня ўсіх пытаньняў па аднаўленьні помніка Лявону Рыдлеўскаму.

Месца пахаваньня было адшуканае пад час папярэдняга візыту БНП у Лёндане з дапамогай гісторыка Натальлі Гардзіенкі. Нажаль, сьціплы помнік на лёнданскіх могілках Хампстэд са словамі “Лявон Рыдлеўскі. Жыў для Бога і Бацькаўшчыны”, які калісьці быў усталяваны на магіле ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну, віцэ-прэзыдэнта Рады БНР у 50-я гг. , старшыні Саюзу беларусаў Францыі, не захаваўся. Таму Згуртаваньне Беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) выступіла зь ініцыятывай аднавіць помнік да бліжэйных угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
У суботу на магіле Л. Рыдлеўскага на могілках Хампстэд а. Сяргей Стасевіч адправіў паніхіду, якая завяршылася сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Грамада БНП таксама мела прыемную місію павіншаваць айца Аляксандра Надсана, які 8 жніўня адзначыў свой 82-гі дзень нараджэньня. Дзякуючы яго нязьменнай падтрымцы і дапамозе былі адшуканыя забытыя магілы некаторых беларускіх дзеячоў замежжа.

90 гадоў а. Кастусю Маскаліку

Я пераходзіў Ярдан і уваходзіў у Ерусалім - зацемка з “Нашай Нівы”