Архив рубрики ‘Новости’

Новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі стане Розмары Томас

Пасол Вялікабрытаніі Найджэл Гулд‑Дэвіс у верасні пакіне Беларусь у сувязі з заканчэннем тэрміну дыпламатычнай місіі. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.

Гулд‑Дэвіс узначальваў брытанскае пасольства ў Мінску са жніўня 2007 года.

Новым паслом Злучанага Каралеўства ў Беларусі прызначана Розмары Томас. Яна плануе прыбыць у Мінск у верасні.

Розмары Томас — кар’ерны дыпламат. Працуе ў МЗС Вялікабрытаніі з 1991 года. У розны час працавала ў аддзеле па падрыхтоўцы саміта Еўропа — Азія (ASEM) і аддзеле Расіі дэпартамента Усходняй Еўропы, узначальвала дэпартамент па супрацоўніцтве з АБСЕ і Саветам Еўропы і дэпартамент па ваенных злачынствах. Затым працавала ў Адэсе саветнікам па сувязях з грамадскасцю і прэсай місіі ЕС па прыгранічнай дапамозе Малдове і Украіне, была першым сакратаром па пытаннях супрацьдзеяння гандлю наркотыкамі пасольства Вялікабрытаніі ў Афганістане.

Паводле газэты “Наша Ніва”

Ідзе збор подпісаў за захаваньне Беларускай рэдакцыі «Радыё Швецыя»

Зварот да кіраўніцтва радыё Швецыі накіраваны ад Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і апублікаваны па спасылцы

Сьпіс асобаў, што падтрымалі зварот, бачны па спасылцы

«Выратуйце дэмакратычнае радыё!

Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн,

праграмы «Радыё Швецыя» на беларускай мове — значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства.

Беларускія праграмы даюць магчымасць беларусам даведацца пра жыццё ў Еўропе, якое будуецца на дэмакратычных законах - гэта тое, чаго не хапае жыхарам ізаляванай краіны.

Інгемар Лёфгрэн, які прыняў рашэнне спыніць вяшчанне па-беларуску, аргументаваў сваё рашэнне наступным чынам: «Гэта не нашая задача займацца прадэмакратычнымі праектамі», «мы працягваем вяшчанне на расейскай мове, мове, якую разумеюць у Беларусі».

Мы просім перагледзець вашае рашэнне, якое на наш погляд заснаванае на няведанні сапраўднай сітуацыі. Не спыняйце вяшчанне па-беларуску!

Калі Вы жадаеце далучыцца да ліста:

1. Прайдзіце па спасылцы

2. Націсніце на Skriv på listan у самым нізе

3. Упішыце:

- Förnamn - Імя

- Efternamn - Прозвішча

- E-postadress - Адрас электроннай пошты,

- Postort - Горад, краіна

- Kommentar - каментар (неабавязкова)

4.Націсніце Spara

5. На Ваш электронны адрас прыйдзе ліст ад NAMNINSAMLING, дзе будзе спасылка, на якую трэба націснуць

6. У асобным акенцы Вы пабачыце паведамленне

Tack för din underskrift!

Ditt namn är tillagt i slutet på listan.

Калі націсніце на Tillbaka till namninsamlingen, то вернецеся да спісу тых, хто падпісаўся і пабачыце напрыканцы і сваё імя.

Дзякуй!

Паводле газэты “Наша Ніва”