Ідзе збор подпісаў за захаваньне Беларускай рэдакцыі «Радыё Швецыя»

Зварот да кіраўніцтва радыё Швецыі накіраваны ад Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і апублікаваны па спасылцы

Сьпіс асобаў, што падтрымалі зварот, бачны па спасылцы

«Выратуйце дэмакратычнае радыё!

Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн,

праграмы «Радыё Швецыя» на беларускай мове — значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства.

Беларускія праграмы даюць магчымасць беларусам даведацца пра жыццё ў Еўропе, якое будуецца на дэмакратычных законах - гэта тое, чаго не хапае жыхарам ізаляванай краіны.

Інгемар Лёфгрэн, які прыняў рашэнне спыніць вяшчанне па-беларуску, аргументаваў сваё рашэнне наступным чынам: «Гэта не нашая задача займацца прадэмакратычнымі праектамі», «мы працягваем вяшчанне на расейскай мове, мове, якую разумеюць у Беларусі».

Мы просім перагледзець вашае рашэнне, якое на наш погляд заснаванае на няведанні сапраўднай сітуацыі. Не спыняйце вяшчанне па-беларуску!

Калі Вы жадаеце далучыцца да ліста:

1. Прайдзіце па спасылцы

2. Націсніце на Skriv på listan у самым нізе

3. Упішыце:

- Förnamn - Імя

- Efternamn - Прозвішча

- E-postadress - Адрас электроннай пошты,

- Postort - Горад, краіна

- Kommentar - каментар (неабавязкова)

4.Націсніце Spara

5. На Ваш электронны адрас прыйдзе ліст ад NAMNINSAMLING, дзе будзе спасылка, на якую трэба націснуць

6. У асобным акенцы Вы пабачыце паведамленне

Tack för din underskrift!

Ditt namn är tillagt i slutet på listan.

Калі націсніце на Tillbaka till namninsamlingen, то вернецеся да спісу тых, хто падпісаўся і пабачыце напрыканцы і сваё імя.

Дзякуй!

Паводле газэты “Наша Ніва”

Кнігі а. А. Надсана можна набыць у інтэрнэт-кнігарні

Knihi.net - найвялікшая беларуская інтэрнэт-кнігарня. Сярод іншага тут можна набыць кнігі а. Аляксандра Надсана зь Лёндану:

Knihi.net выконвае замовы як зь Беларусі, так і з іншых краінаў.

Памёр а. Ян Абабурка

23 ліпеня памёр беларускі праваслаўны сьвятар Ян Абабурка. Пахаваньне адбудзецца 4 жніўня ў Манчастары.

Памёр духоўны лідэр беларускага Манчэстэра - артыкул з “Нашай Нівы”
Жыцьцяпіс сьвятара з сайту carkva.by

Здымкі са сьвятаром з архіву Скарынаўскай бібліятэкі:

Апытаньне

Студэнтка з Гомеля просіць суайчынькаў у замежжы запоўніць апытаньне - http://www.ianketa.ru/anketa/200979715/ Некаторыя пытаньні крыху незразумелыя, іншыя паўтараюцца… але калі маеце пару вольных хвілінаў, то мо’ дапаможыце?

Купальле 2009

Сёлета сьвятканьне Купальля ў Лёндане прывабіла ня толькі мясцовых беларусаў. Былі таксама брытанцы, расейсцы, кітайцы… - нашыя сябры й знаёмыя. Было немагчыма ўстрымацца ад сьпеваў, гульняў і карагодаў. Удзельнікі былі таксама шчодрыя на стравы й напоі, так што для некаторых сьвята закончылася далёка пасьля заходу сонца.

Online travel guide to Minsk

What’s on in Minsk - an online tourist guide to the Belarusian capital. Well worth of visiting if you are about to go to Minsk.

Купальле зноў!

The Anglo-Belarusian Society has much pleasure  in inviting members and friends to the traditional Kupalle

(Midsummer) celebration  on Saturday 20 June 2009 at 3pm in the garden of 39 Holden Road, London N12.

Let us ensure that this will be a celebration in the true Belarusian tradition. Please assist us if possible by bringing along flower-crowns and wearing Belarusian costumes.

All gifts of cold food, both home-made and bought, will be welcome. Please note that there will not be a barbeque this year. Offerings of wine, beer and soft drinks will also be gratefully received, but no spirits.

The evening will conclude at 10pm.

63-ці гадавы сход ЗБВБ

6 чэрвеня ў залі Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лёндане адбыўся штогадовы сход Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі - нашай найстарэйшай арганізацыі ў гэтай краіне.

Перад зьездам Управа згуртаваньня прыняла ў арганізацыю двух новых сяброў і надала ганаровае сяброўства а. Аляксандру Надсану і перакладчыцы Веры Рыч - за асаблівы ўнёсак у жыцьцё згуртаваньня і ўсёй беларускай супольнасьці  Вялікабрытаніі.

Удзельнікі заслухалі справаздачы сяброў Управы і выбралі новы гэтага кіроўнага органу. У мінулым годзе сябры згуртаваньня бралі ўдзел у мерапрыемствах беларускай супольнасьці ў ЗША (зьезьдзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі), Эстоніі (дзе з дапамагой згуртаваньня была ўсталяваная памятная шыльда на быдунку, у якім разьмяшчалася дыпляматычная місія ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі) і Беларусі (сьветлай памяці Гай дэ Пікарда, знаўца беларускай музыкі і сябра арганізацыі, быў пахаваны ў Чырвоным касьцёле ў Менску).

Сябры арганізацыі з зацікаўленьнем даведаліся пра пляны на наступны год: удзел прадстаўнікоў ЗБВБ у Зьезьдзе беларусаў сьвету ў ліпені гэтага году ў Менску, аднаўленьне помніку на магіле ўдзельніка Слуцкага паўстаньня Лявона Рыдлеўскага (пахаваны на могілках Гампстэд у Лёндане) і вяртаньне дому на Пэн Роўд у Лёндане - першага набытку беларускай грамады ў Вялікабрытаніі, - да ўжытку для сустрэчаў і пасяджэньняў ЗБВБ.

Сайт ЗБВБ - zbvb.org.uk

pecunia non olet

У 2002 годзе польскія марыяне спрабавалі аддаць беларускую царкоўную маёмасьць у Брытаніі Ватыкану і - у выніку, - пазбавіць беларусаў адзінай царквы ў Заходняй Эўропе. Дзякуючы розгаласу і салідарнасьці суайчыньнікаў, гэтую авантуру атрымалася спыніць і Marian House у Лёндане ўратаваць. Цяпер марыяне прадаюць рэлігійную і культурную спадчыну польскай супольнасьці (чытаць па-польску) у Брытаніі нягледзячы на тое, што Польская каталіцкая місія прапанавала выкупіць маёмасьць ад гэтага польскага зграмаджэньня.

Паводле nieszczarda.livejournal.com

апытаньне для ucl

University College of London праводзіць дасьдваньне сэксуальных паводзінаў тых, хто прыехаў у Вялікабрытанію з цэнтральна- і усходне-эўрапейскіх краінаў. Калі гэта датычыць Вас, калі ласка, запоўніце ананімнае апытаньне тут: http://www.ucl.ac.uk/sallee/.